У Кітаі іх выкарыстоўваюць для даследавання ледавікоў.
Лятаючага робата «Юньцюэ» («Палявы жаўрук»), які з’яўляецца самастойнай кітайскай распрацоўкай, прымяняюць для вывучэння высакагорных ледавікоў і азёр падчас экспедыцыі па Цынхай-Тыбецкім сугор’і. Аб гэтым паведамілі ў Шэньянскім інстытуце аўтаматызацыі пры Акадэміі навук Кітая, што ў правінцыі Ляанін, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Палявыя работы навуковых супрацоўнікаў на самым высокім у свеце сугор’і ўскладняліся недахопам кіслароду і суровымі кліматычнымі ўмовамі. Перамяшчэнне экспедыцыйнай групы па ім было сур’ёзна абмежавана цяжкадаступнасцю многіх раёнаў.
Лятаючы робат «Юньцюэ» здольны супрацьстаяць ветру з хуткасцю 13,9 — 17,1 м/с. Нагружаны 5 кг абсталявання апарат можа правесці на 6000-метровай вышыні над узроўнем мора каля 30 хвілін. «Юньцюэ» быў выкарыстаны для маніторынгу тэмпературы паверхні ледніка вышынёй 6000 метраў над узроўнем мора, трохмернай тапаграфічнай разведкі і мадэлявання. З яго дапамогай навуковыя супрацоўнікі таксама вырабілі паспяховы забор пробаў вады з возера Нам-Цо і вымярэнне іх тэмператур на вертыкальным зрэзе вадаёма на вышыні 4730 метраў над узроўнем мора.
Практыка сведчыць, што «Юньцюэ» можа працаваць на ўсёй тэрыторыі палявых экспедыцыйных пунктаў і абсалютнай большасці ледавіковых раёнаў Цынхай-Тыбецкага нагор’я.
Фота: 21mm.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya