У Гомелі 24 верасня наркакантроль затрымаў 32-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына захоўваў у кватэры буйную партыю наркотыкаў, паведамляе МУС [1].
Гамяльчанін перыядычна наведваўся ў розныя раёны вобласці, шукаў там плантацыі дзікарослых канопляў і збіраў лісце. Па прыездзе дадому сушыў і здрабняў ўраджай для далейшага спажывання і продажу.
У кватэры гараджаніна міліцыянеры знайшлі вялікія поліэтыленавыя пакеты са здробненым рэчывам расліннага паходжання (паводле заключэння экспертызы, гэта марыхуана), а на балконе - прыстасаванне для ўжывання наркотыкаў.
Агулам канфіскавана больш за 6 кілаграм наркотыка. Заведзена крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/7433
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki