Месячнік па зборы (нарыхтоўцы) усіх відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў пройдзе з 1 па 31 кастрычніка ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, паведаміў [1] БелТА намеснік гендырэктара абласнога ўпраўлення ЖКГ Андрэй Гашаў.
Акцыя праводзіцца па рашэнні аблвыканкама ў рамках дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады з прыцягненнем ўсіх суб’ектаў гаспадарання. На працягу кастрычніка тэрытарыяльныя аператары па прыёмцы другасных матэрыяльных рэсурсаў актывізуюць збор другаснай сыравіны на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў і ў прыватным сектары, гаражных кааператывах і садаводчых таварыствах.
«Гэтае мерапрыемства мы праводзім штогод, звычайна ў восеньскі перыяд. Як правіла, аб’ёмы збору другаснай сыравіны за час акцыі дасягаюць месячных максімумаў», — адзначыў Андрэй Гашаў.
Паводле яго слоў, акцыя прадугледжвае актывізацыю працы па выманні другаснай сыравіны на аб’ектах пахавання, працу выязных прыёмных пунктаў, больш актыўную працу з юрыдычнымі асобамі. Адначасова ўпаўнаважаныя арганізацыі будуць праводзіць інфармацыйна-тлумачальную працу з насельніцтвам аб неабходнасці паасобнага збору адходаў.
Па заданні ўрада ў гэтым годзе ў Брэсцкай вобласці неабходна сабраць 109,4 тыс. т другаснай сыравіны — паперы, шкла, палімерных адходаў, шын, бытавой тэхнікі, адпрацаваных алеяў. За студзень-жнівень нарыхтавана 67,2 тыс. т адходаў, або 61,5%. Традыцыйна найбольшая ўдзельная вага ў аб’ёме нарыхтоўкі прыходзіцца на кардон і паперу.
Прэв’ю: sm-news.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/mesjachnik-po-sboru-vtorichnyh-materialnyh-resursov-startuet-v-brestskoj-oblasti-408965-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/drugasnyya-materyyalnyya-resursy
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc