Сёння ў Мінску падчас будаўнічых прац быў пашкоджаны трубаправод падачы пітной вады. Праз гэта магчыма пагаршэнне якасці вады ў раёне Зялёнага Луга, паведамляе Мінгарвыканкам [1].
Няякасная вада можа паступаць у дамы, размешчаныя па вуліцах Мірашнічэнкі, Гамарніка, Кальцова, Лагойскім тракце, Сядых, Каліноўскага, Шырокай, Лук'яновіча, Усходняй, Някрасава, Коласа і Сурганава.
Арганізаваны падвоз цыстэрнаў з пітной вадой. Пра месцы іх размяшчэння можна даведацца на сайце Мінскводаканала [2]. Там жа будзе змяшчацца аператыўная інфармацыя пра ўсе меры, якія будуць прымацца ў дачыненні да гэтай сітуацыі.
Прадпрыемства выбачаецца за нязручнасці.
Прэв’ю: depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom
[2] https://minskvodokanal.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vada