Шаноўныя чытачы! Па вашых просьбах мы адкрываем новую рубрыку «Знічка», дзе будуць з’яўляцца вершы і празаічныя мініяцюры для дзяцей і пра дзяцей. А ў наступных нумарах «Алесі» мы плануем распачаць публікацыю вершаў, якія стварылі самі дзеці і падлеткі. Дзіцячыя літаратурныя творы могуць суправаджацца малюнкамі. Шаноўныя маці і бабулі!!! А таксама таты і дзядулі! Давайце дапаможам запаліцца на літаратурным небасхіле новым зорачкам. Мы чакаем вершы і казкі, якія напісаныя вашымі дзецьмі і ўнукамі. Пазначце электронны адрас: alesya@zviazda.by.
Малюнкі Ліліі Абразей