Створаць у Кітаі.
Кітай створыць пяць рэгіянальных дзіцячых медцэнтраў у мэтах далейшага ўдасканалення медыцынскіх паслуг, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Цэнтры будуць створаны на аснове вядучых дзіцячых бальніц у правінцыях Ляанін (Паўночна-Усходні Кітай), Чжэцзян (Усходні Кітай), Гуандун (Паўднёвы Кітай), Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), а таксама мегаполісе Чунцын і правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе краіны, заявіла ведамства.
Пры каардынацыі з Дзяржаўным дзіцячым медыцынскім цэнтрам рэгіянальныя цэнтры прызначаны палепшыць медыцынскае абслугоўванне, навуковыя даследаванні, ахову і прафілактыку здароўя дзяцей у паўночна-ўсходняй, усходняй, цэнтральна-паўднёвай, паўднёва-заходняй, а таксама паўночна-заходняй частках краіны, адзначылі ў камітэце.
Дзяржаўны дзіцячы медыцынскі цэнтр Кітая быў заснаваны як у Пекіне, так і ў Шанхаі ў 2017 годзе.
Прэв’ю: gov.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya