Можна здзейсніць ва Унутранай Манголіі.
Руіны горада Шанду Юаньской дынастыі знаходзяцца ў корпусе «Сіні сцяг» аймака Шылін-Гол, што ва Унутранай Манголіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У запаведнік уваходзяць сем руін, у тым ліку тэрыторыя горада, месца ахвярапрынашэння, пахаванне і іншыя. Па наяўных звестках, горад Шанду быў сталіцай дынастыі Юань, яго будаўніцтва пачалося у 1256 годзе, калі Хубілай уступіў на трон і стварыў Юаньскую дынастыю.
У 1359 годзе горад Шанду быў узяты штурмам і знішчаны ў пажары войскамі «чырвоных павязак». У 2012-м руіны Шанду ўвайшлі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya