BelBookChallenge-2020
Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет ўсё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён!
З 17 кастрычніка па 27 снежня ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!
Кніжны чэлендж – гэта абяцанне прачытаць кнігі са спісу за пэўны час. Кніжны чэлендж ад Нацыяналкі - гэта 12 пунктаў, якія мы прапануем вам выканаць да 27 снежня. У гэтых пунктах няма пэўных твораў – толькі тэмы, пад якія могуць падыходзіць дзясяткі кніг. Проза, паэзія, пераклады і, вядома ж, творы Караткевіча – у нашых тэмах любы знойдзе кнігі пад уласны густ. Такія розныя пункты спісу адкрыюць перад вамі новыя гарызонты і дапамогуць выйсці за рамкі звыклых літаратурных густаў. Хто ведае, можа, менавіта цяпер вы сустрэнеце ту-самую-кнігу!
Дык як прыняць удзел?
Вашы рэцэнзіі будуць актыўна репосціцца на старонках Нацыянальнай бібліятэкі ў сацсетках, а лепшыя чытацкія водгукі ў канцы чэленджа з'явяцца на сайце ў выглядзе асобнай падборкі! Акрамя таго, на працягу ўсёй акцыі ў нашых сацсетках будуць з'яўляцца падборкі рэкамендацый па кожнай з тэм – на той выпадак, калі вы заблукалі ў моры зборнікаў паэзіі з белай вокладкай або кніг Караткевіча пра дысыдэнтаў. А самых актыўных удзельнікаў кніжнага выкліку чакае прыз ад Нацыянальнай бібліятэкі!
Таму разгортвайце свае літаратурныя дзённікі, хапайце чытацкія білеты і наперад – да новых кніжных гарызонтаў! А калі вам цікава даведацца болей пра кніжныя чэленджы як з'яву культуры, то ў нас і пра гэта ёсць прыдатны матэрыял [1].
#BelBookChallenge – спіс тэм:
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/content/news/avtorskiy-vzglyad/knizhnye-chellendzhi-kak-perestat-boyatsya-i-nachat-chitat-100-knig-v-god/