Экспартавана ў правінцыі Юньнань.
У перыяд са студзеня па жнівень бягучага года праз мытню Куньміна кітайскай правінцыі Юньнань было экспартавана 11 тысяч тон свежазрэзаных кветак. Рост склаў 31,5% у гадавым выражэнні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па меры паляпшэння сітуацыі з эпідэміяй і поўнага аднаўлення вытворчасці ў Кітаі паступова ажывае і рынак гандлю кветкамі правінцыі Юньнань, у той жа час расце патрэба мясцовых прадпрыемстваў у пашырэнні экспарту тавараў.
У сувязі з павелічэннем аб’ёму экспарту мытня Куньміна ўвяла ў дзеянне шэраг мер па павышэнні эфектыўнасці мытнай ачысткі тавараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya