У Бярозаўскiм раёне арганiзавана пражыванне пажылых грамадзян у дамах узаемадапамогi i сацыяльнай падтрымкi. Iнавацыйную для Брэсцкай вобласцi форму сацыяльнай работы ўпершыню ў раёне апрабавалi летам.
Зараз тут ужо створана чатыры такiя дамы, у якiх сумесна пражываюць восем пажылых грамадзян. У адрозненне ад дамоў зiмоўкi, пражыванне ў дамах узаемадапамогi i сацпад-
трымкi не абмежавана халодным сезонам, яны могуць функцыянаваць увесь год.
«Гэта форма дапамогi пажылым, якая раўназначная i нават пераўзыходзiць па сваiм эфекце дамы зiмоўкi, — сказала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Людмiла Мароз. — Памяшканне належыць аднаму з пажылых грамадзян, якi гатовы на добраахвотнай бязвыплатнай аснове дзялiць з кiмсьцi свой прытулак. Як правiла, такую паслугу мы прапануем адзiнокiм пажылым людзям, якiя жывуць на хутарах, у аддаленых маланаселеных пунктах. Па сутнасцi, мы толькi пачалi яе ўкараняць, i яна аказалася вельмi запатрабаванай».
Прэв’ю: mosty-zara.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[3] https://zviazda.by/be/tags/byarozauski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-padtrymka
[5] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta