Ключавой тэмай учарашняга пасяджэння Еўразiйскага мiжурадавага савета сталі санiтарна-эпiдэмiялагiчная сiтуацыя i пытаннi аднаўлення пасажырскiх зносiн у ЕАЭС. Былi разгледжаны пазiцыi па стратэгii развiцця еўразiйскай iнтэграцыi да 2025 года, якiя раней засталiся няўзгодненыя, i шэраг iншых пытанняў.
Раман Галоўчанка назваў парадак дня разнастайным i насычаным, а магчымасць аднаўлення транспартных зносiн — адной з найважнейшых мер падтрымкi эканомiк краiн «пяцёркi». На яго думку, наспела неабходнасць адзiных i ўсiм зразумелых правiлаў рэгулявання трансгранiчнага гандлю ў Еўразiйскiм эканамiчным саюзе. «Гэту задачу нам дыктуе сфера мiжнароднага электроннага гандлю, якая iнтэнсiўна развiваецца», — цытуе беларускага прэм'ера БелТА.
На пасяджэннi Еўразiйскага мiжурадавага савета ў пашыраным складзе Раман Галоўчанка заявiў пра тое, што першы этап стварэння агульнага рынку газу ў Еўразiйскiм эканамiчным саюзе павiнен быць завершаны ўжо сёлета.
«Фармiраванне агульных энергетычных рынкаў у ЕАЭС, звязанае з забеспячэннем недыскрымiнацыйных падыходаў у галiне цэнаўтварэння, тарыфаў, доступу да паслуг натуральных манаполiй, мы разглядаем у якасцi найважнейшай задачы для стварэння сапраўды эканамiчнага саюза. У сувязi з гэтым нагадаю, што ў адпаведнасцi з праграмай фармiравання агульнага рынку газу першы этап адпаведнай работы (а гэта фармiраванне метадычнай i арганiзацыйнай асновы) павiнен быць завершаны ў бягучым годзе», — сказаў ён.
Паводле слоў беларускага прэм'ер-мiнiстра, у iснуючай геапалiтычнай сiтуацыi, выклiканай не толькi каранавiруснай iнфекцыяй, але i шэрагам iншых фактараў, «у свеце зноў назiраецца рост нацыянальнага пратэкцыянiзму, абмежаванне трансферту найноўшых тэхналогiй, iмкненне найбольш развiтых краiн захаваць сваё дамiнаванне насуперак краiнам, якiя сталi на шлях развiцця, i краiнам з пераходнай эканомiкай».
«Таму нам трэба паскорана дабiвацца поўнамаштабнага выканання мэт i задач, закладзеных у Дагаворы аб ЕАЭС, ствараць сапраўды агульныя безбар'ерныя рынкi тавараў, паслуг, капiталу, рабочай сiлы. Прычым яны павiнны ахоплiваць усе таварныя групы i пераважную большасць сектараў паслуг», — лiчыць кiраўнiк беларускага ўрада.
Раман Галоўчанка мяркуе, што ў лiквiдацыi бар'ераў, выключэнняў i абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС ужо дасягнуты пэўныя вынiкi. У той жа час, на яго думку, «алiчбоўка» бар'ераў, ацэнка iх негатыўнага ўплыву на ўзаемны гандаль дадуць магчымасць выдзяляць прыярытэты ў гэтым працэсе.
Прэм'ер-мiнiстр таксама выказаўся за актывiзацыю работы па запуску ў ЕАЭС сумесных прамысловых праектаў з высокiм iнтэграцыйным эфектам, а таксама за аб'яднанне намаганняў у iмпартазамяшчэннi.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/gaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/euraziyski-mizhuradavy-savet-0