Паміж Кітаем і Японіяй адкрылася першая спецыяльная авіялінія.
Для задавальнення значнай лагістычнай патрэбы ў постэпидемичны перыяд паміж Кітаем і Японіяй адкрылася першая авіялінія, прызначаная спецыяльна для абслугоўвання трансгранічнай экспрэс-дастаўкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Новая авіялінія звязвае горад Ханчжоу (адміністрацыйны цэнтр правинцыи Чжэцзян, Усходні Кітай), які славіцца як «сталіца электроннага гандлю» Кітая, з японскай сталіцай.
Самалёт з экспартнымі таварамі, які вылятае з Ханчжоўскага міжнароднага аэрапорта Сяашань, прыбывае у Токіа праз тры гадзіны.
Новую авіялінію эксплуатуе адна з вядучых кампаній у галіне экспрэс-дастаўкі Кітая — YTO Express Group. Кампанія штотыдзень выконвае пяць авіярэйсаў, якія абслугоўваюць экспрэс-дастаўку.</p>
Прэв’ю: advanceshipping.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya