У заліве Вэйхайвань паднялі абломак патанулага судна.
Абломак броні патанулага лінкора «Дзін’юань» узнялі з вады каля вострава Люгундаа ў заліве Вэйхайвань правінцыі Шаньдун, што на ўсходзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі ў цэнтры аховы падводных культурных рэліквій дзяржкіравання па ахове культурнай спадчыны Кітая, абломак броні важыць 18 тон і мае 2,86 метра ў даўжыню, 2,6 метра ў шырыню, і 33 сантыметры таўшчынёй. Работы па яго ўздыму ішлі больш за 10 гадзін.
Менавіта па гэтай знаходцы патанулы карабель ідэнтыфікавалі як браняносец «Дзін’юань», які ў якасці флагмана Бэйянскага флоту цынскай імперыі удзельнічаў у кітайска-японскай вайне (1894-1895 гг.), паведамілі даследнікі. 17 верасня 1894 года паміж ваенна-марскімі сіламі Кітая і Японіі адбылася вырашальная марская бітва. У баі кітайскі бок страціў «Чжыюань», «Цзін’юань» і яшчэ тры караблі.
З 2017-га кітайскія археолагі ажыццяўляюць праект па даследаванні лінкора «Дзін’юань». Спачатку яны выявілі каля вострава Люгундаа патанулы карабель. Затым у мінулым годзе даследчыкі ідэнтыфікавалі судна як браняносец «Дзін’юань».
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya