Знайшлі на будоўлі на поўдні Кітая.
У горадзе Пінсян правінцыі Цзянсу, што на поўдні Кітая, былі знайшлі больш за 10 яек дыназаўраў. Нечаканае адкрыццё здзейснілі рабочыя ў ходзе будаўніцтва ў прамысловым парку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як вызначылі археолагі, узрост знаходкі ацэньваецца ў 90 мільёнаў гадоў. Яйкі былі дастаўлены ў музей для далейшай рэстаўрацыі і даследаванняў.
Як вядома, з 2002 па 2014 гады на тэрыторыі горада Пінсян ужо было выяўлена амаль 200 закамянелых яек дыназаўраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya