З'яўленне любой «незапланаванай» раслiннасцi ўспрымаецца ўладальнiкамi загарадных участкаў у штыкi. Вельмi нядобразычлiва ставяцца агароднiкi i да грыбоў, якiя часта асацыююцца з патагеннымi мiкраарганiзмамi.
Антракноз, фузарыёз, iржа, манiлiёз — спiс хвароб, што выклiкаюцца блiзкiмi сваякамi грыбоў, якiя ў шырокiх колах прынята называць грыбкамi, можна пералiчваць да бясконцасцi. Аднак нягледзячы на вiдавочную роднасную сувязь, ставiць памiж гэтымi двума катэгорыямi знак роўнасцi было б вялiкай памылкай.
Абсалютна любыя грыбы з'яўляюцца важным складнiкам бiяцэнозу. Жывуць яны ў глебе, вадзе, на лясной падсцiлцы, на жывых арганiзмах або iх рэштках. Шкоднасць або карыснасць таго цi iншага грыба — паняцце ўмоўнае, паколькi кожны з iх выконвае нейкую пэўную бiялагiчную функцыю. Па спосабе харчавання грыбы падзяляюцца на наступныя групы.
Сапрафiты сiлкуюцца арганiчнымi фрагментамi загiнулых арганiзмаў. Да гэтай групы адносяцца ў тым лiку i грыбкi, якiя выкарыстоўваюць для вытворчасцi некаторых белых i блакiтных сыроў, а таксама некаторых антыбiётыкаў. Менавiта гэтыя грыбы ўдзельнiчаюць i ў перапрацоўцы кампосту.
Драпежныя грыбы сiлкуюцца нематодамi, амёбамi i iншымi мiкраскапiчнымi арганiзмамi.
Паразiтарныя грыбы пранiкаюць у арганiзм гаспадара праз дробныя пашкоджаннi ў вонкавых пакровах, дзе пачынаюць вылучаць ферменты, якiя размякчаюць тканiны для таго, каб потым iх было прасцей пераварваць. Некаторыя паразiты абмяжоўваюцца тым, што высмоктваюць карысныя рэчывы з арганiзма гаспадара, але не прыводзяць да яго гiбелi. Iншыя ж звычайна сiлкуюцца арганiчнымi фрагментамi загiнулых арганiзмаў, аднак у пэўных сiтуацыях яны могуць пасяляцца i на арганiзмах жывых. Звычайна гэта хворыя жывёлы i раслiны з аслабленым iмунiтэтам.
Сiмбiёты — гэта грыбы, якiя ўступаюць ва ўзаемавыгадныя адносiны з iншымi раслiнамi цi грыбамi. Атрымлiваючы ад «суседа» арганiчныя злучэннi, у прыватнасцi, вугляводы i амiнакiслоты, грыб забяспечвае яго рэчывамi неарганiчнага паходжання. Iснуе нават адмысловы тэрмiн, якiм прынята пазначаць з'яву сiмбiёзу памiж грыбам i раслiнай — мiкарыза. У вынiку грыбы вылучаюць у глебу бялок гламалiн, якi станоўча адбiваецца на ўрадлiвасцi глебы.
З гэтага вынiкае выснова — пераважная большасць ядомых i неядомых грыбоў, якiя пасяляюцца на дачных участках, шкоды для раслiн не нясуць.
Чаму выраслi
Аднак раптоўнае з'яўленне грыбнiцы на ўчастку пакiдаць па-за ўвагай ўсё ж нельга.
Па-першае, грыбы нiколi не вырастаюць у нейтральных i добра дрэнiраваных глебах. З'яўленне грыбоў на градцы, кветнiку або ў цяплiцы часцей за ўсё кажа пра тое, што ў структуры i хiмiчным складзе грунту адбылiся iстотныя змены. Важна разумець, што ў такiх выпадках грыбы з'яўляюцца не прычынай, а вынiкам таго, што ў працэсе догляду за раслiнамi былi дапушчаныя нейкiя памылкi, якiя i прывялi да закiслення грунту ды застою вады. Мiж тым, далёка не кожная культурная раслiна здольна i далей працягваць расцi i пладаносiць у такiх умовах.
Як пазбавiцца
Мы высветлiлi, што да з'яўлення грыбоў прыводзiць застой вады i закiсленне грунту. Адпаведна, вырашыць гэтую праблему можна наступнымi простымi спосабамi.
Спосаб першы. Раскiсленне глебы
Робяць гэта звычайна з выкарыстаннем вапны, попелу, гiпсу, мелу або даламiтавай мукi.
Спосаб другi. Паляпшэнне дрэнажу
Застой вады з'яўляецца з-за асаблiвасцяў рэльефу, глiнiстай глебы i блiзкага залягання грунтавых вод. Асаблiва часта зямля на ўчастку становiцца вiльготная ранняй вясной цi восенню, калi пачынаецца сезон зацяжных дажджоў. Вырашыць праблему дрэнажу можна наступнымi шляхамi.
Спосаб трэцi. Прымяненне спецыяльных сродкаў
Калi грыбы сталi для вас сур'ёзнай праблемай, можна скарыстацца адным з метадаў хiмiчнага абеззаражвання глебы.
Бiялагiчныя прэпараты. Пры апрацоўцы невялiкiх участкаў падыдзе, напрыклад, «Фiтаспарын».
Хiмiчныя сродкi. Увосень глебу можна апрацаваць 3-працэнтным растворам бардоскай вадкасцi.
У пытаннi барацьбы з грыбамi на ўчастку найбольш эфектыўна паказаў сябе комплексны падыход, якi заключаецца ва ўжываннi двух цi трох апiсаных вышэй спосабаў.
Вядучая рубрыкі Ірына Тамковіч. Тэл. 8 (017) 311-17-15
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/krynichka
[4] https://zviazda.by/be/tags/gryby