Жыхарка пасёлка Мiханавiчы Мiнскага раёна Наталля Ляўкоўская — матуля дзвюх цудоўных дзяўчынак — Златы i Васiлiны. Гэты здымак быў зроблены ў Мiханавiцкiм Доме фальклору, на базе якога iснуе ўзорны фальклорны ансамбль «Калыханка».
У свой час Наталля, калi была дзяўчынкай, прыбягала сюды, вучыла традыцыйныя песнi i гульнi, спявала i выступала на канцэртах i ў сяброўскiм коле. Любоў да народнай культуры засталася ў ёй надзейным духоўным падмуркам, i нездарма сваiх дачок Наталля Вiктараўна таксама прыводзiць у «Калыханку», далучае iх да спрадвечных крынiц.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya