Да канца гэтага года.
Кітай плануе ажыццявіць запуск месяцовага зонда «Чан’э-5» да канца гэтага года, паведамілі падчас Кітайскай канферэнцыі па космасе, якая праходзіла у горадзе Фучжоў (правінцыя Фуцзянь, Усходні Кітай). Яна была арганізавана сумесна Кітайскім таварыствам астранаўтыкі і Кітайскім касмічным фондам, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як адзначыў намеснік галоўнага канструктара кітайскай месячнай праграмы Юй Дэн’юнь, падрыхтоўка праходзіць у штатным рэжыме, зонд «Чан’э-5» здзейсніць мяккую пасадку на Месяц і даставіць ўзоры грунту назад на Зямлю.
Цяперашняя месяцовая праграма Кітая складаецца з трох этапаў: выхаду на арбіту, пасадкі і вяртання на Зямлю. Два з іх ужо былі паспяхова завершаны, дадаў спецыяліст.
Чакаецца, што зонд «Чан’э-5» ажыццявіць збіранне пробаў грунту з паверхні Месяца, здзейсніць узлёт, збліжэнне і стыкоўку на месяцовай арбіце, а затым на высокай хуткасці ўвойдзе ў атмасферу Зямлі, адзначыў Юй Дэн’юнь. Паводле яго слоў, Кітай праводзіць далейшыя функцыянальныя праверкі для даследавання і распрацоўкі касмічнай станцыі і пілатуемай місіі, а таксама плануе стварыць беспілотную месяцовую даследчую станцыю для пілатуемых пасадак на Месяц.
Фота: adsl.kirov.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya