Майстар-клас «Глiняная цацка, птушка-свiсцелка» адбудзецца 22 кастрычніка ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Мінску, паведамляе БЕЛТА [1].
Мерапрыемства правядзе майстар вытворчага навучання БДУКМ, лаўрэат міжнароднага конкурсу «Гліна спявае», «Салавейка» Вольга Тыртышная. Гасцям галерэі будуць паказаны ўсе этапы стварэння керамічнай цацкі-свісцелкі. Аўтар таксама раскажа пра гісторыю, асаблівасці формы традыцыйнай глінянай цацкі.
Майстар-клас пройдзе падчас юбілейнага арт-праекта «Прыгажосць і суладдзе», які прысвечаны 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. У галерэі «Універсітэт культуры» прадстаўлены шырокі спектр дасягненняў педагогаў і выпускнікоў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспазіцыя прадстаўляе творы сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, графікі, скульптуры, вядомых мастакоў-педагогаў і выпускнікоў БДУКіМ.
Праект завершыцца 30 кастрычніка.
Прэв’ю: keramoblog.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/galereja-universitet-kultury-priglashaet-na-master-klass-po-sozdaniju-keramicheskoj-igrushki-svistelki-411627-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kultura