Надзвычайная сітуацыя ў ААТ «Светлагорскі ЦКК» адбылася падчас выканання падраднай арганізацыяй агнявых работ на ўчастку талавага масла, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
«На ліквідацыі пажару працуюць ратаўнікі. Па папярэдніх дадзеных, загарэўся рэзервуар з талавым маслам. Работнік падраднай арганізацыі, які выконваў агнявыя работы, зваліўся з вышыні ад выбуховай хвалі і загінуў», — распавялі ў прэс-службе. Кіраўніцтва канцэрна і служба аховы працы і прамысловай бяспекі ў тэрміновым парадку выехалі на месца здарэння.
Усе абставіны здарэння будзе расследаваць адпаведная камісія з прадстаўнікоў ўпаўнаважаных органаў.
Паводле звестак Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, пажар лакалізаваны ў 11.53
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-bellesbumprome-rasskazali-podrobnosti-pozhara-na-svetlogorskom-tskk-411625-2020/?utm_source=belta&utm_medium=news&utm_campaign=accent
[2] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne