VII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры» адбудзецца 21-22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Мерапрыемства прысвечана краіназнаўству і краязнаўству як магістральным напрамкам захавання гісторыка-культурнай спадчыны краін і народаў, паведамілі [1] БЕЛТА арганізатары.
У гэтым годзе мерапрыемствы кангрэса будуць праходзіць як у будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, так і ў анлайн-фармаце. У кангрэсе прымуць удзел спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, цэнтраў народнай творчасці, краязнаўцы-аматары, распрацоўшчыкі і вытворцы інфармацыйнай прадукцыі, прадстаўнікі грамадскіх і культурных арганізацый беларусаў у замежных краінах.
У першы дзень будзе працаваць выстава выдавецкай прадукцыі. Запланавана правядзенне прэзентацый, семінараў, майстар-класаў і круглых сталоў. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на кангрэсе стануць гісторыя і культура краін, рэгіёнаў, мясцовасцей як напрамкі сучасных даследаванняў, а таксама арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, яе нарматыўнае і метадычнае забеспячэнне. Акрамя таго, удзельнікі абмяркуюць тэматычныя бібліяграфічныя рэсурсы і праекты, электронныя інфармацыйныя крыніцы па краязнаўстве і краіназнаўстве.
Урачыстае адкрыццё кангрэса адбудзецца 21 кастрычніка ў 10:00 у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі. У той жа дзень у 17.00 пройдзе прэзентацыя анлайн-энцыклапецыі «Беларусь у асобах і падзеях», дзе змешчана фактаграфічная інфармацыя пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі, пра найбольш важныя падзеі ў розных сферах жыцця краіны, а таксама пра мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды.
Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам культуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Прэв’ю: dompressy.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/mizhnarodny-kangres-biblijateka-jak-fenomen-kultury-projdze-u-nbb-21-22-kastrychnika-92820-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[3] https://zviazda.by/be/tags/bibliyateka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura