Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «75-годдзе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», паведамляе РУП «Белпошта» [1].
Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Паштовай адміністрацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Намінал маркі «H» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г уключна непрыярытэтных.
На марцы і ў аснове канверта «Першы дзень» — лагатып, прысвечаны 75-годдзю ААН.
Марка надрукавана тыражом у 24 тысячы экземпляраў.
Спасылкі
[1] https://belpost.by/philately/infolists/3174?_ga=2.110568901.1986425911.1603181610-1401079608.1597730350
[2] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[3] https://zviazda.by/be/tags/aan