У Пінску рыхтуецца да адкрыцця забаўляльна-асветніцкі цэнтр «Пёсакафэ DogHut», паведаміла кіраўнік праекта Таццяна Шуман, піша [1] БелТА.
Праект рэалізуе гарадская дабрачынная ўстанова па абароне жывёл «Адданасць сябру». Ініцыятыву падтрымалі на конкурсе сацыяльных ідэй Social Weekend, на яе рэалізацыю было выдзелена Br4 тыс. Цяпер праект знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. Пёсакафэ размесціцца ў будынку па вул. Кулікова, 3/3, дзе да нядаўняга часу размяшчалася крама. У памяшканні ўжо завершаны рамонт і аздобныя працы, ідзе яго афармленне і абсталяванне неабходнай мэбляй.
«Галоўная мэта праекта — дапамагчы бяздомным жывёлам. У нас заключаны дагавор аб сумеснай дзейнасці з Пінскім ЖКГ і ветстанцыяй. Установа ўзяла на сябе выдаткі па вакцынацыі, стэрылізацыі, лячэнню адлоўленых жывёл, пошуку дома для іх. Калі мы пачыналі, у вальерах змяшчалася 40 бяздомных сабак, цяпер іх ужо больш за 200. Так з’явілася ідэя пёсакафэ. У прынцыпе, гэта антыкафэ. У асноўным яно будзе арыентавана на асветніцкую дзейнасць і ўладкаванне жывёл. Там будзе дзве сцяны з іх фотаздымкамі — #шукаю дом і #ўжо дома. Пакуль мы размясцілі 130 здымкаў», — патлумачыла Таццяна Шуман.
Сярод іншага ў кафэ будуць устаноўлены два аўтамата з напоямі і прысмакамі. Наведвальнікі змогуць пагутарыць з дагледжанымі сабакамі. «Гэта будзе яшчэ і каворкінг — прастора для зносін па інтарэсах прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый, напрыклад мастакоў або рамеснікаў. Іх працы будуць выстаўлены ў песокафе на «Кірмашы дабра», прыбытак ад якой цалкам пойдзе на лячэнне і стэрылізацыю бяздомных жывёл — адзіны гуманны спосаб для зніжэння іх колькасці», — дапоўніла кіраўнік праекта.
Чакаецца, што адкрыццё першага ў Брэсцкай вобласці пёсакафэ адбудзецца да канца месяца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-pinske-gotovitsja-k-otkrytiju-pesokafe-411840-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pyosakafe
[3] https://zviazda.by/be/tags/sabaki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kafe
[5] https://zviazda.by/be/tags/pinsk