- Новае — гэта добра забароненае старое.
- Уверцюра партытуры не пашкодзіць.
- Залатая сярэдзіна — лепшае месца на п’едэстале гонару.
- Бегаў ён не вельмі хутка, а вось уцякаў!
- Я буду кароткі, як літара «й».
- З суседзяў няўдалых музыкантаў атрымліваюцца выдатныя музычныя крытыкі.
- …І дзялілі яны заўсёды па-брацку: старэйшаму брату — усё, малодшаму — нічога…
- Я з ім на «вы» і па бацьку, а ён са мной на «ты» і па маці.
- Спачатку мы ішлі па азімуце, а потым… па балоце.
- Прамоўца аказаўся кароткім, але лаканічным.
- Муж у сям’і павінен быць галоўным… інжынерам, а жонка — дырэктарам.
- Прыходзьце яшчэ! Радзей.
- Вясна — час кахання, восень — час песень пра каханне.
- Да новых сустрэч! Каля касы…
Заўважыў Дзяніс ДУДАРЭНКА,
г. Мінск.