Народная артыстка Беларусі Галіна Талкачова памерла сёння ва ўзросце 86 гадоў. Такую інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі [1] ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Галіна Сямёнаўна Талкачова нарадзілася ў 1934 годзе ў Мінску. У 1957 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Яна была выканаўцай характэрных роляў, яе творчасці ўласцівы паглыблены псіхалагізм, яркая тэатральная форма.
Прэв’ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/culture/view/umerla-aktrisa-galina-tolkacheva-412252-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[3] https://zviazda.by/be/tags/aktrysa
[4] https://zviazda.by/be/tags/galina-talkachova