Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні [1] родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Галіны Талкачовай, паведамілі [2] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Галіна Сямёнаўна была выдатнай актрысай, творчасцю якой ганарыцца наша краіна. Яна пражыла яркае і насычанае жыццё, дасягнула прафесійных вышынь. Створаныя ёю на тэатральных падмостках бліскучыя і незабыўныя ролі нязменна ўражвалі публіку, абуджалі самыя светлыя і добрыя пачуцці, — гаворыцца ў спачуванні. — Памяць аб гэтым шчырым і абаяльным чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах».
Прэв’ю: newsarium.org
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20201022/1603375769-pamerla-aktrysa-galina-talkachova
[2] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/soboleznovanie-rodnym-i-blizkim-narodnoj-artistki-belarusi-galiny-tolkachevoj-24749/
[3] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/galina-talkachova
[5] https://zviazda.by/be/tags/aktrysa