У Полацку знайшлі фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя прадметы, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Аб гэтым праінфармаваў у сваім Instagram-акаўнце старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, паведамляе БЕЛТА [1].
«На тэрыторыі Верхняга замка ў час зямельных работ знойдзены фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя знаходкі, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Знойдзеныя прадметы ўяўляюць сабой навуковую каштоўнасць, яны дадуць магчымасць атрымаць дадатковыя звесткі аб гісторыі нашага старажытнага Полацка», — адзначыў у сацсетцы кіраўнік раёна.
У Полацку на тэрыторыі Верхняга замка з лістапада 2019 года ідзе маштабная будоўля. У будынках былога бальнічнага гарадка ў 2021 годзе збіраюцца размясціць Полацкае кадэцкае вучылішча. За будаўнічымі работамі ў гістарычным цэнтры горада вядуць нагляд археолагі.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/u-polatsku-znajshli-chargovyja-starazhytnyja-artefakty-93016-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/polack