Зорку фільма «Чорная пантэра» Чэдвіка Боўзмана ад кінастудыі Marvel збіраюцца пасмяротна намінаваць на «Оскар». Пра гэта паведамляе Variety.
Акцёр можа атрымаць прэстыжную ўзнагароду за адну з апошніх сваіх роляў у фільме «Ма Рэйні: Маці блюзу». Ініцыятарам такога рашэння стаў стрымінгавы сэрвіс Netflix.
Раней падобныя выпадкі на «Оскары» адбываліся двойчы: з Пітэрам Фінчам і Хітом Лэджэрам. Нагадаем, Чэдвік Боўзман памёр 28 жніўня пасля працяглай хваробы. Чатыры гады ён змагаўся з анкалогіяй. Сапраўднае прызнанне за сваю акцёрскую кар'еру ён атрымаў пасля галоўнай ролі ў фільме Marvel «Чорная пантэра».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/oskar