У трэцім квартале 2020 года ВУП Кітая павялічыўся на 4,9 працэнта ў гадавым вылічэнні, пры гэтым тэмпы росту былі хутчэй, чым у другім квартале (3,2 працэнта). Такія дадзеныя агучаны Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
За студзень-верасень ВУП краіны вырас на 0,7 працэнта. Дарэчы, у першым паўгоддзі паказчык знізіўся на 1,6 працэнта, а ў першым квартале — на 6,8 працэнта.
Асноўныя эканамічныя паказчыкі сведчаць аб паляпшэнні сітуацыі. Паводле дадзеных ведамства, у трэцім квартале дабаўленая вартасць прамысловасці краіны вырасла на 5,8 працэнта ў гадавым вылічэнні, аб’ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў павялічыўся на 0,9 працэнта.
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya