У мінулым месяцы лагістычны сектар Кітая працягнуў устойлівае развіццё. Аб гэтым паведамілі ў Кітайскай федэрацыі лагістыкі і закупак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Індэкс эфектыўнасці лагістыкі ў верасні склаў 56,1 працэнта, што на 3,9 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні са жніўнем. Значэнне гэтага індэкса вышэй за 50 працэнтаў сведчыць аб пашырэнні сектара, у той час як значэнне ніжэй за гэты ўзровень — пра яго скарачэнне.
У верасні субіндэкс новых заказаў вырас на 4,3 працэнтнага пункта ў параўнанні з папярэднім месяцам і дасягнуў 55,9 працэнта, што сведчыць аб устойлівым попыце з боку бізнесу.
З ростам аб’ёмаў бізнесу прадпрыемствы сектара адзначылі павышэнне рэнтабельнасці, паколькі субіндэкс прыбытку бізнесу вырас на 4,7 працэнтнага пункта ў параўнанні са жніўнем і склаў 53,4 працэнта.
Прэв’ю: logist.today
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya