У сталічным заапарку з’явіўся новы жыхар — альпака па мянушцы Каштан, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу заапарка.
Каштан — маладая жывёла, яму ўсяго два гады, яго даставілі ў Мінск з Рыгі. Да прыезду альпакі быў падрыхтаваны ацеплены вальер з цёплым подсцілам з сена. Зараз Каштан адаптуецца ў вальеры. Ён лёгка пайшоў на кантакт, хоць, як кажуць работнікі заапарка, яшчэ не прывык да рускай мовы.
Каштан ставіцца да роду лам, сярод якіх найбольш буйныя непасрэдна ламы, гуанака — мініяцюрныя, вікуньі — яшчэ меншыя і больш грацыёзныя, а альпакі — самыя кудлатыя.
Фота Мінскага заапарку
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minskom-zooparke-poyavilsya-novyj-pitomecz-alpaka-kashtan/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaapark
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/alpaka