Створана ў Сінцьцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.
У Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) з 2014-га па 2019-ты гады створана 2 мільёна новых працоўных месцаў, перадае [3]«Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Дзякуючы арганізацыі трэнінгаў, арыентаваных на занятасць, па стандартнай кітайскай мове, адпаведным юрыдычным ведам і працоўных навыкам колькасць занятага насельніцтва за названы перыяд павялічылася з 11,35 мільёна да 13,3 млн. чалавек, адзначаецца ў Белай кнізе, апублікаванай Прэс- канцылярыяй Дзяржсавета КНР і прысвечанай ахове правоў у галіне працы і занятасці ў СУАР.
У мэтах ліквідацыі беднасці ў гэтым годзе ў паўночнай і ўсходняй частках Сіньцзяна было створана 50 тысяч працоўных месцаў, дзякуючы чаму 165,8 тыс. чалавек з 42,1 тыс. хатніх гаспадарак, якія жывуць у 10 паветах, пазбавіліся ад галечы. Маламаёмныя сем’і ў трох раёнах паўднёвай частцы Сіньцзяна былі выведзеныя з беднасці практыкай перамяшчэння рабочай сілы ў іншыя вытворчыя сектары.
Па гістарычных і экалагічных прычынах Сіньцзян са шматлікім бедным насельніцтвам доўгі час адставаў ад іншых рэгіёнаў краіны. Цяпер сітуацыя выпраўляецца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya