Праект рэалізуюць сумесна з Народным банкам.
Урад горада Шэньчжэнь сумесна з Народным банкам Кітая развіваюць пілотны праект па выкарыстанні лічбавага юаня, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Шэньчжэні раздалі электронныя грошы ў «чырвоных канвертах» жыхарам агульным аб’ёмам 10 млн. юаняў — 50 тысяч чалавек атрымалі па 200 юаняў. Электронныя грошы можна выкарыстоўваць у пэўных гандлёвых кропках ў гарадскім раёне Лоху на працягу пазначанага часу. Уладальнікі «чырвоных канвертаў» з грашыма былі вызначаны з дапамогай жараб’ёўкі.
Фота: russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya