На вялікай рацэ Хуанхэ.
Ландшафтны парк вадаспаду Хукоў знаходзіцца на мяжы паветаў Цзісянь (правінцыя Шаньсі, Паўночны Кітай) і Ічуань (правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Хукоў — найбуйнейшы вадаспад на рацэ Хуанхэ, другі па велічыні вадаспад Кітая, пасля Хуангуошу. Яго вышыня — 20 метраў, шырыня — 250 м. Тут знаходзіцца мост, які злучае правінцыі Шаньсі і Шэньсі. Участкі вадаспаду Хукоў з хуткай плынню маюць высокі гідраэнергетычны патэнцыял. Тут заўжды шмат турыстаў. Адметна, што падарожнікі прыязджаюць сюды і ўзімку, калі вадаспад цалкам замярзае.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya