Знайшлі ў правінцыі Шэньсі.
Буйнамаштабныя могілкі, датаваныя часам 4000-гадовай даўніны, былі знойдзены на тэрыторыі горада Юйлінь, што ў правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая. Аб гэтым паведамілі ў інстытуце археалогіі гэтай правінцыі, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Каменнае гарадзішча, дзе былі знойдзены могілкі, займае плошчу каля мільёна квадратных метраў і размешчана прыкладна ў 60 кіламетрах на паўночны ўсход ад стаянкі археалагічных культур Шыман.
У магільнях знайшлі астанкі жанчын і пахавальныя прадметы з нефрыту. Гэтыя знаходкі адлюстроўваюць адметныя рысы культуры Шыман, растлумачыў навуковы супрацоўнік інстытута Шаа Цзын.
На руінах гарадзішча таксама знайшлі месцазнаходжаньня пабудоў з вапнавым пакрыццём, склепа ў выглядзе пячоры і вертыкальныя пахавальныя ямы. На дадзены момант археолагі раскапалі тут 21 грабніцу, па выглядзе падобную на вертыкальныя гліняныя ямы. З іх былі вынятыя вырабы з нефрыту, каменя і керамікі.
Па словах археолагаў, буйнамаштабныя могілках культур Шыман былі выяўлены ўпершыню. Знойдзеныя рэліквіі маюць вялікае значэнне для паглыбленага вывучэння культур, якія існавалі 4000 гадоў таму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya