Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 лістапада, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.
Сярод цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 5-10 капеек падаражэюць некаторыя віды Pall Mall і Rothmans.
Што датычыцца ТАА «Табак-інвест», даражэйшымі на 4-15 капеек стануць некаторыя віды цыгарэт «Карона», на 3-6 капеек — «Форт», на 5 капеек — LD Club Lounge, некаторыя віды Monte Carlo. На 5-10 капеек узнімуцца ў цане некаторыя віды Camel, на 10 капеек — Winston.
Узнімуцца ў цане цыгарэты, якая ўвозяцца «Беларусьгандлем»: на 5 капеек — Rothmans (Demi Mix, Demi Mix 3 in 1).
«Інтэр Табака» і «Энерга-Оіл» не будуць мяняць цэны.
Беларускія вытворцы і імпарцёры маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
Прэв’ю: salamnews.org
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/nekatoryja-marki-tsygaret-padarazhejuts-u-belarusi-z-1-listapada-93030-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cana
[3] https://zviazda.by/be/tags/padarazhanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/cygarety