На трасе Р66 пад Слонімам ноччу гарэлі покрыўкі. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сёння паступіла паведамленне, што на 62 км аўтадарогі Р66 непадалёку ад вёскі Чамяры гараць аўтамабільныя пакрышкі.
«На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі, МНС і ДКСЭ. Было выяўлена 5 падпаленых пакрышак рознага дыяметра. Тры да гэтага часу згарэлі цалкам, адна абгарэла часткова, і адна засталася без пашкоджанняў. Покрыўкі былі аблітыя гаручай вадкасцю», — распавялі ў міліцыі. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/slonimski-rayon