У Мінскім раёне невядомыя ўсталявалі дрот на чыгуначных рэйках, адбылося экстранае тармажэнне электрацягніка. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.
«У Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС 26 кастрычніка ў 8.00 паступіла паведамленне ад дыспетчара станцыі Калядзічы пра тое, што на 482-м і 485-м км перагону Калядзічы — Асееўка невядомыя асобы ўсталявалі на рэйкі дрот. Ажыццёўлена экстранае тармажэнне электрацягніка, які ехаў па маршруце Рудзенск — Мінск», — распавялі ва УУС.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/drot