Андрэй ХМЕЛЬ, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
«Мы праводзім аналітыку кожны месяц і на сёння не бачым нейкай рэакцыі насельніцтва на заклікі не аплачваць ЖКП. Могуць быць нейкія дзясятыя долі працэнта, але немагчыма сказаць, што гэта менавіта з-за заклікаў. Напэўна, толькі чалавек, які не думае пра сваю сям'ю, сёння не будзе плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі. Пацерпяць самі неплацельшчыкі, таму што рана ці позна ім адключаць ваду, цяпло. Вядома, гэтага не хацелася б, у нас сацыяльна арыентаваная дзяржава. Але на падобныя дэструктыўныя заклікі масава народ не рэагуе, і за гэта вялікі дзякуй».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert