Праблемы ў працы пошукавай сістэмы Google назіраюцца ў некалькіх краінах свету ў аўторак. Аб гэтым паведамляецца на старонцы сэрвісу Downdetector [1], які адсочвае працу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў.
Больш за ўсё скаргаў на непаладкі паступае ад карыстальнікаў з ЗША, Мексікі, Перу, Бразіліі, Японіі і некаторых краін Еўропы. У Беларусі праблем з доступам не назіралася.
Па дадзеных сэрвісу, 63% карыстальнікаў Google паведамляюць пра цяжкасці пры спробе ўвайсці ў свае акаўнты, а ў парадку 36% узнікаюць праблемы з пошукам.
Спасылкі
[1] https://downdetector.ru/ne-rabotaet/google/karta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gugl
[3] https://zviazda.by/be/tags/zboy