У падвале дома № 1 на вул. Акадэмічнай назіралася задымленне, супрацоўнікі МНС эвакуявалі каля 50 чалавек, паведамілі агенцтву [1] «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
Высветлілася, што задымленне было выклікана аплаўленнем ізаляцыі лампы дзённага асвятлення. Аплаўленне ліквідавалі да прыбыцця ратавальнікаў. Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.
Фота МНС
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/spasateli-evakuirovali-okolo-50-chelovek-iz-za-zadymleniya-v-zdanii-na-ul-akademicheskoj/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki