BelBookChallenge ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча запускае Нацыянальная бібліятэка Беларусі. З 17 кастрычніка да 27 снежня ўдзельнікі бліжэй пазнаёмяцца з сучаснай беларускай літаратурай, чытаючы творы па 12 тэмах, пад якія падыходзяць дзясяткі кніг. І ў тым ліку — творы Уладзіміра Караткевіча.
Кнігі павінны належаць беларускім аўтарам або быць перакладзенымі на беларускую мову. У спісе тэм — кні га, намініраваная на літаратурную прэмію, кніга, якую параіць бібліятэкар, антыўтопія ў беларускіх дэкарацы ях, твор, дзе фігуруе Кастусь Каліноўскі, кніга пра неўзаемнае каханне мужчыны да жанчыны, твор з героем дысідэнтам, зборнік паэзіі верлібраў, выданне з пера важна белай вокладкай, зборнік любоўнай лірыкі, кні га, што падабалася ў дзяцінстве, пераклад замежнай класікі і пераклад з рускай мовы.
Пачаць чэлендж можна ў любы дзень, а прытрымлі вацца спіса — у любой паслядоўнасці. Пасля прачы тання кожнай кнігі трэба пакінуць водгук на яе ў са цыяльных сетках (УКантакце, Facebook або Instagram) з хэштэгам #BelBookChallenge. Як адзначаюць аргані затары, рэцэнзіі будуць публікавацца на старонках Нацыянальнай бібліятэкі ў сацсетках, а найлепшыя чытацкія водгукі з’явяцца ў канцы чэленджа ў вы глядзе асобнай падборкі. Акрамя таго, на працягу ўсёй акцыі будуць складацца падборкі рэкамендацый па кожнай з тэм. Самых актыўных удзельнікаў чакае прыз ад бібліятэкі.
Яўгенія ШЫЦЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugeniya-shycka
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny