Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да неўстаноўленых асоб па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.342 КК. Гаворка ідзе пра арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадcкі парадак ці актыўны ўдзел у іх, паведамілі БЕЛТА [1] ў аддзеле інфармацыі Генпракуратуры.
«Згодна з матэрыяламі справы, неўстаноўленыя асобы 26 кастрычніка каля 9.20 у навучальным корпусе № 4 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі арганізавалі і актыўна ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», — адзначылі ў Генпракуратуры.
Гэта пацягнула парушэнне работы ўстановы адукацыі — зрыў заняткаў, дадалі ў наглядным ведамстве.
Па крымінальнай справе ў той жа дзень у якасці падазраванага затрыманы студэнт 3-га курса БДУІР. З санкцыі пракурора да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/bduir