Надбаўкі за работу з інфекцыямі ў Беларусі атрымала 51 тыс. работнікаў, паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка, перадае тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
«Па стане на 20 кастрычніка згодна з указам нумар 131 кіраўніка дзяржавы ў нас атрымалі надбаўкі за работу з пацыентамі, якія маюць COVID-інфекцыю, 51 тыс. работнікаў — 12 тыс. урачоў, 24 тыс. сярэдніх медработнікаў і 15 тыс. работнікаў іншых катэгорый (санітаркі, вадзіцелі і інш.)», — сказаў Дзмітрый Чараднічэнка.
«Мы разумеем, што гэта вялікія грошы, якія павінны быць атрыманы канкрэтна за работу. Таму наказ кіраўніка дзяржавы, каб гэтыя грошы атрымлівалі людзі, якія працуюць непасрэдна з пацыентамі, дакладна выконваецца», — дадаў ён.
Указ нумар 131 датычыцца работнікаў аховы здароўя бюджэтных арганізацый (незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці), якія аказваюць медыцынскую дапамогу (удзельнічаюць у яе аказанні) пацыентам з інфекцыямі і кантактам першага ўзроўню і (або) працуюць ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.
Штомесячная надбаўка ўстанаўліваецца работнікам загадам кіраўніка бюджэтнай арганізацыі, выплачваецца за фактычна адпрацаваны час па асноўнай пасадзе, пасадзе, якую займае работнік на ўмовах сумяшчальніцтва, а таксама пры рабоце звыш нормы працоўнага часу пачынаючы з 1 красавіка 2020 года.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadbauki