Медыкі абмеркавалі сёння работу медустаноў на фоне COVID-19. У традыцыйнай працоўнай нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і абласных упраўленняў аховы здароўя, вядучых медустаноў ў фармаце відэаканферэнцыі прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае [1] БелТА.
Наталля Качанава звярнула ўвагу на работу медустаноў рознага ўзроўню — пачынаючы ад фельдшарска-акушэрскіх пунктаў і заканчваючы рэспубліканскімі цэнтрамі.
«Трэба прымаць усе меры для таго, каб аказваць кваліфікаваную дапамогу людзям. Мяркуючы па вашых справаздачах, у кожным рэгіёне ў нас дастаткова вольных месцаў у бальніцах. Там, дзе не патрабуецца стацыянарнае лячэнне, пацыенты павінны атрымліваць граматную медыцынскую дапамогу амбулаторна», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.
Паводле яе слоў, у медустановах на сёння няма праблем з наяўнасцю сродкаў індывідуальнай абароны, медыкаментаў. «Калі будуць узнікаць нейкія пытанні, мы з вамі на сувязі, — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў аховы здароўя. — Буду ўключацца штотыдзень, каб чуць сітуацыю з першых вуснаў, хоць валодаю інфармацыяй штодня».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/segodnja-net-problem-s-nalichiem-siz-i-medikamentov-kochanova-obsudila-s-medikami-rabotu-v-uslovijah-412976-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/balnicy
[5] https://zviazda.by/be/tags/medyki