Ігар Карпенка, міністр адукацыі:
«Мы працягнем забяспечваць школы Беларусі сучаснай тэхнікай і абсталяваннем. Агульнавядома, што асновы будучага дарослага жыцця чалавека закладваюцца ў дзіцячым і юнацкім узросце. І да работы школ у нас таксама захаваецца самая пільная ўвага. Для стварэння сучаснага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якое ўлічвае асаблівасці і патрэбы развіцця кожнага вучня, мы забяспечваем і будзем забяспечваць нашы школы сучаснай тэхнікай, абсталяваннем, нагляднымі дапаможнікамі. Гэта патрабуецца для таго, каб ажывіць урок, дапамагчы настаўніку зрабіць яго не толькі інфарматыўным, але і цікавым для кожнага вучня».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert