Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдаган і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі, паведамілі [1] ў прэс-службе.
«Нягледзячы на шэраг беспрэцэдэнтных выклікаў і пагроз, з якімі сутыкнуліся нашы краіны на працягу бягучага года, у нас атрымалася захаваць і паспяхова падтрымліваць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах дзякуючы высокаму ўзроўню узаемнай павагі і даверу», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што беларуска-турэцкае партнёрства ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах будзе і ў далейшым стабільна і плённа развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і эфектыўнай дзейнасці на чале Турцыі, а жыхарам гэтай дзяржавы — міру і дабрабыту.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-prezidentu-turtsii-redzhepu-tajipu-erdoganu-24777/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/redzhep-taip-erdagan-0