Бостанскі марафон, які павінен быў адбыцца ў красавіку 2021, перанесены на восень таго ж года з-за пандэміі COVID-19, піша championat.com [1].
«Мы вельмі спадзяемся, што наступнай восенню наш марафон працягне традыцыю і мы зноў зможам паказаць наша адзінства і спартыўны дух. Мы ведаем, што паўстане шмат пытанняў, і мы хочам знайсці адказы на іх у бліжэйшыя месяцы», — прыводзіць словы генеральнага дырэктара Бостанскага марафону Тома Грылка прэс-служба спаборніцтваў.
Марафон 2021 года павінен стаць 125-м па ліку. Марафон 2020 года з-за пандэміі адбыўся ў анлайн-фармаце. Бостанскі марафон праводзіцца з 1897 года ў Дзень патрыёта (дзяржаўнае свята ЗША, прысвечаны першым бітвам за незалежнасць, святкуецца ў трэці панядзелак красавіка).
Прэв’ю: AP
Спасылкі
[1] https://www.championat.com/other/news-4174943-bostonskij-marafon-perenesjon-s-aprelja-na-osen-2021-goda-iz-za-koronavirusa.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/bostanski-marafon
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport