У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася ў сумежных краінах, Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, паведамляе [1] тэлеграм-канал ДПК.
Пад абмежаванні не падпадаюць супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, вадзіцелі транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак і члены цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.
Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуе без вышэйзгаданых абмежаванняў.
Спасылкі
[1] https://t.me/gpkgovby/271
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunaya-granica-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/pagrankantrol