«Радыкалiзацыя вулiчных акцый i непрыкрыты экстрэмiзм асобных iх удзельнiкаў не толькi выкрываюць сапраўдны твар пратэсту, але i спрыяюць кансалiдацыi беларускага грамадства вакол улады. Людзi стамiлiся ад бессэнсоўных бадзянняў пратэстоўцаў па горадзе, што немiнуча прыводзiць да збою ў рабоце грамадскага транспарту i камунальных службаў, псавання элементаў гарадской iнфраструктуры i асабiстай маёмасцi гараджан. Яны хочуць парадку i спакою на мiнскiх вулiцах. Адсюль i ўзрастаючая падтрымка дзеянняў сiлавiкоў, i павышаная актыўнасць канструктыўных iнiцыятыў грамадзян. Людзi ўбачылi, што ад вулiчнага флэшмобу да штурму РАУС усяго адзiн крок, а на змену кветачкам i стужачкам прыйшлi камянi i «кактэйлi Молатава». Многiя зразумелi, што мiр i бяспека ў краiне — гэта агульная задача i ўлады, i грамадства».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ne
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspert