У сувязi са складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй з 29 кастрычнiка да 20 лiстапада ў Вялiкiм тэатры Беларусi адменены спектаклi, а таксама канцэрты ў малой зале.
Але паказы некаторых перанесены на iншыя даты. Так балет «Ганна Карэнiна», якi павiнен быў адбыцца 29 кастрычнiка, перанесены на 3 лютага 2021 года. Балет «Шчаўкунок», запланаваны да паказу 6 i 8 лiстапада, пераносiцца адпаведна на 5 i 7 лютага 2021 года. Балет «Дон Кiхот», якi павiнен быў прайсцi 13 лiстапада, пераносiцца на 10 лютага 2021 года. Канцэрт Надзеi Кучар, Аксаны Волкавай i Паўла Пятрова, запланаваны на 24 снежня, пераносiцца на 29 снежня 2020 года. Бiлеты сапраўдныя альбо падлягаюць вяртанню ў касу тэатра.
Прэв’ю: grodnonews.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-teatr-opery-i-baleta-respubliki-belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/teatr